Андрэй Юркоў вядомы грамадскі і палітычны дзеяч у суседнім Горацкім і Дрыбінскім раёнах. Ён рэгулярна вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па гэтай выбарчай акрузе, а пад час паслявыбарчых пратэстаў стаў адным з іх актыўных удзельнікаў у Горках. Магчыма яго мясцовая міліцыя і палічыла лідарам пратэстаў (хаця ў Горках, як і ў Оршы пратэсты не мелі канкрэтнага лідара), іначай як патлумачыць, што з моманту выбраў ён правёў за кратамі ўжо 77 сутак - больш за два месяцы з пяці месяцаў пратэстаў.
Учора - 4 студзеня - ён мусіў выйсці на волю пасля чарговых 15 сутак. Але на волі ён пабываў толькі ў будынку суда куды яго прывезлі міліцыянты, абвінавацілі ў чарговым удзеле ў несанкцыянаванай акцыі, хутка асудзілі і павезлі назад у ІЧУ адбываць чарговыя 15 сутак. На волю Андрэй Юркоў цяпер выйдзе 19 студзеня.