У Лізе чэмпіёнаў па міні-футболе прайшлі матчы 2-га раўнду. На вялікі жаль, аршанскі "Вітэн", які праводзіў свой матч не ў Оршы, а ў Магілёве, ды яшчэ без гледачоў праз каранавірусныя абмежаваньні, саступіў "Кайрату". Чэмпіён Казахстану адразу ўспрымаўся фаварытам паядынку, гэтая дасведчаная каманда можа далёка пайсці па турніры. Шкада, што сумныя прагнозы спраўдзіліся.
"Вітэн" паказаў вельмі баявую гульню. Гэта пры тым, што прагуляў першы тайм 0:3, а першы гол прапусціў ужо на 11-й секундзе, адразу ж ускладніўшы сабе задачу. Аднгак другі тайм прайшоў ужо з пэўнай перавагай аршанцаў. Пераміцін і Козел забілі па голе, адставанне скарацілася да аднаго мячу. Праўда, праз 14 секунд пасля другога голу беларускія чэмпіёны прыпусцілі свой чацвёрты мяч. Гол Гусакова за 4 хвіліны да канца адрадзіў надзею, і ў канцы сапраўды быў яшчэ адзін гол, але на гэты разх у браму "Вітэна".
"Кайрат" перамагае 5:3 і праходзіць далей, "Вітэн" паказаў добрую гульню, але развітаўся з турнірам.
Фота афіцыйнага сайту "Вітэна".