Гэта было б даволі незаўважнай падзеяй, каб не доўгая праблема з козам у гэтым раёне. Справа ў тым, што тут ледзь не круглы год гуляе стая амаль бадзяжных козаў. Амаль бадзяжных, бо гаспадр у іх насамрэч ёсць, які і разводзіць статак, але па сутнасці яны на самавыпасе і, нават. без догляду. З-за гэтага козы абжыраюць усё што бачаць ,у тым ліку і карысныя расліны, якія саджаюць людзі.
Шмат разоў людзі звярталіся ў розныя інстанцыі, але фармальна зрабіць выканкам асабліва нічога не можа - у жывёлаў які-ніякі гаспадар ёсць.
Толькі адзін раз козаў пазабірала спецаўтабаза як бадзяжных, але лепш ад гэтага не стала - проста ў прыюце для жывёлаў адной з козаў сабакі (якія захоўваліся ў пітомніку) з'елі галаву.
І вось проста ў дзень жыхары Заходняй пабачылі працяг гісторыі з полубадзяжнымі козамі. Побач з былой бальніцай проста ў снезе валяўся мёртвы казёл. Ад чаго памерла жывёла, канешне, не вядома. Але відавочна. што амаль бадзяжны лад жыцця сыграў тут не апошнюю ролю.