06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Зробім лепш працягваецца

16.07.2014 19:23

2463 прагляду, 0 каментароў

Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!” - паведамляе ПЦ "Вясна"

Стартавала новая хваля кампаніі “Зробім лепш!−2014”. Дзейнасьць у межах кампаніі ахопіць усю Беларусь і будзе арыентаваная на патрэбы грамадзтва.

15 ліпеня ў Менску адбыўся круглы стол, дзе ўдзельнікі кампаніі змаглі падзяліцца сваімі плянамі, ідэямі, якія яны жадаюць рэалізаваць у межах “Зробім лепш!”, а таксама абмеркаваць зь іншымі прадстаўнікамі НДА супольныя дзеяньні, абмяняцца кантактамі для далейшай супрацы.

Сёлета 16 няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў зь Менску, Слуцку, Берасьця, Нясьвіжа, Воршы, Вялейкі, Баранавічаў, Гомеля вырашылі ажыцьцявіць свае ідэі ў межах кампаніі “Зробім лепш!”.

− Ініцыяваўшы працяг кампаніі “Зробім лепш!”, Асамблея НДА імкнецца паказаць беларускаму грамадзтву, ды й уладам таксама, карыснасьць і каштоўнасьць грамадзкай дзейнасьці, матываваць беларусаў да ўдзелу ў жыцьці краіны. Нягледзячы на складаныя ўмовы, у межах кампаніі мы будзем працягваць замацоўваць асноўны вэктар дзейнасьці НДА − працу з грамадзтвам, – адзначыў Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА.

Кампанія “Зробім лепш!-2014”, якая працягнецца да 30 верасьня, абяцае быць насычанай і прынесьці карысьць грамадзтву. Большасьць арганізацыяў ды ініцыятываў ставяць сабе за мэту захаваньне спадчыны свайго рэгіёну, вырашэньне сацыяльных праблемаў і актыўнае далучэньне моладзі да дзейнасьці. У межах “Зробім лепш!” адбудуцца фэсты, фотавыставы, краязнаўчыя гульні, летнікі ды іншыя мерапрыемствы адукацыйнага, экалягічнага ці культурніцкага накірунку.

Асаблівая ўвага ў новай хвалі кампаніі “Зробім лепш!” будзе нададзеная папулярызацыі і паляпшэньню іміджу беларускай мовы, абароны роднай мовы ад дыскрымінацыі. Выканаўчае бюро Асамблеі НДА Беларусі будзе выступаць пасярэднікам паміж рэгіянальнымі арганізацыямі ды ініцыятывамі, падтрымліваць іх інфармацыйна, спрыяць больш шырокаму розгаласу іх дзейнасьці ў СМІ, а таксама даваць мэтадычныя рэкамэндацыі па правядзеньні кампаній.

Кампанія “Зробім лепш!” праходзіла ў 2002–2003 і 2013 гадох. “Зробім лепш!” сталася той шырокай агульнанацыянальнай кампаніяй, якая спарадзіла вялікую колькасьць лякальных ініцыятываў, аб’яднала НДА з розных гарадоў і сфэраў дзейнасьці дзеля вырашэньня праблемаў грамадзтва.

У 2013 годзе агульнанацыянальная кампанія “Зробім лепш!” была адзначаная прэміяй “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” ў якасьці кампаніі году.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Зробім лепш працягваецца

Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!” - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение