Працягваецца рэгулярны чэмпіянат беларукай Экстралігі па хакеі. Аршанскі "Лакаматыў" перамог у апошніх чатырох паядынках. Чыгуначнікі перагулялі паслядоўна тытулаванае менскае "Юнацтва" 2:1, "Магілёў" 5:0, яшчэ адзін тытулаваны клуб - гарадзенскі "Нёман" 4:1 і "Дынама" з Маладзечны 2:1. Толькі адна з гэтых перамог была атрыманая ў гасцях - з магілёўцамі.
Цяпер наперадзе ў аршанскіх "паравозаў" кароткая выязная серыя з двух матчаў. 28 студзеня а 18:45 яны згуляюць у Жлобіне з "Металургам", а 30 паедуць на гасцявы матч з "Гомелем", які пачнецца а 17-й гадзіне.