Пасля вылету "Вітэна" з Лігі чэмпіёнаў ад моцнага суперніка - казахскага "Кайрата" беларускія чэмпіёны працягнулі выступленні ў нацыянальным чэмпіянаце. Матч з "Аховай-Дынама" на ўласнай пляцоўцы аршанцы выйгралі 6:4. Дубль аформіў Рось, па мячы забілі Пераміцін, Рабыка, Козел і гулец "Аховы" ва ўласную браму.
Па-ранейшаму ў аршанскай каманды ніякіх стратаў - 36 пунктаў за 36 матчымых, 5 пунктаў перавагі над гомельскім ВРЗ, які ідзе другім, і першае месца ў табліцы. Наступны матч "Вітэн" правядзе ў Менску 7-га лютага, супернікам будзе "Дарожнік".
Фота афіцыйнага сайту "Вітэна".