Расклад чэмпяінату Беларусі па валейболе падрыхтаваў сюрпрыз аршанскім заўзятарам валейболу - два матчы ў суботу адзін за адным. Спачатку а 13-й гадзіне 30 студзеня на паркет выйдуць валейбалісткі "Кацюшы", каб згуляць з групай падрыхтоўкі валейбольнага клуба "Мінск", аснова якога гуляе ў адкрытым чэмпіянаце расейскай Суперлігі.
А 16:00 стартуе паядынак з удзелам мужчынскага "Узлёта", у іх у суперніках будзе ўжо змена магілёўскага "Камунальніка".
Абедзве сустрэчы адбудуцца ў спартовым комплексе "Легмашу" па вуліцы Якубоўскага.