"Віцебскэнерга" апублікавала інфармацыю для спажыўцоў цеплавой энергіі горада Оршы аб увядзенні ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак харчовага фарбавальніка.
Філіял «Аршанская ЦЭЦ» інфармуе, што з 28 студзеня на працягу месяца будуць праводзіцца мерапрыемствы па падфарбоўванні сеткавай вады харчовым фарбавальнікам «Уранін А». Фарбавальнік з'яўляецца бясшкодным для здароўя людзей і не аказвае негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Дадзеныя работы выконваюцца з мэтай пошуку уцечак і несанкцыянаванага зліву сеткавай вады з цеплавых сетак і сістэм ацяплення горада Оршы.
Увага! Пры выяўленні якіх-небудзь сцёкаў, лужын, снегу, афарбаваных у смарагдава-зялёны колер, змены колеру вады з-пад вадаправоднага крана просім неадкладна паведамляць у дыспетчарскую службу раёна цеплавых сетак філіяла «Аршанская ЦЭЦ» па тэлефонах:
гарадскі 53-80-78;
мабільны 8 (029) 202-80-78.