Неба стала ўжо па вясеннему светлым, але зіма яшчэ не збіраецца адступаць. Нас чакае не камфортнае надвор'е з перападам тэмпературы. Варта быць асцярожным метэазалежным людзям.
Ужо сёння - у панядзелак - па Оршы адчуваецца пахаладанне, але гэта толькі кветачкі. І бліжэйшай ноччу нас чакае холад да мінус 12 градусаў. Аўторак дасць парадку 6-10 градусаў холаду. А ў сераду прыйдзе падманлівае пацяпленне. Тэмпература стане каля нуля выпадзе снег і магчымая завіруха.
Але ж пацяпленне будзе ўсяго адзін дзень. У чацвер мы атрымаем тое самае рэзкае пахаладанне да 12 градусаў вечарам. І халадаць будзе кожны дзень. Нйбольш халодным надвор'е будзе ў нядзелю - да мінус 24 градусаў.