Як і прадказвалі сіноптыкі, сёння па Оршы моцны снег, але сіноптыкі не маглі прадказаць, што снег будзе такі моцны, што чарговы раз выкліча абвяшчэнне арнажавага ўзроўню небяспекі. Ужо з раніцы кіроўцы з розных рэгіёнаў, у тым ліку і з Оршы паведамляюць пра праблемы на дарогах - дарожныя службы не паспяваюць справіцца з колькасцю ападкаў.
І гэта яшчэ не ўсе метэаралагічныя праблемы ў рэгіёне. Гэтай ноччу нас чакае падзенне тэмпературы, а да нядзелі тэмпература ўжо стане -21 градус. І прыблізна аткой будзе трымацца да сярэдзіны наступанага тыдня.