У чарговых матчах чэмпіянатаў Беларусі па валейболе аршанскія дружыны сьвяткавалі посьпех. У матчы Першай лігі "Узлёт" перамог ЦАР "Камунальнік" з Магілёва 3:0 (25:20 25:21 25:13). Жаночая "Кацюша" ў перадапошнім сваім паядынку ў дывізіёне Б не пакінула шанцаў СДзЮШАР ВК «Мінск» - 3:0 (25:23 25:23 25:23).
"Кацюшы" засталося правесці матч у Менску 13 лютага супраць РДУАРа, а "Узлёт" свой матч правядзе ўжо 7 лютага ў Гомелі супраць "Газавіка". У мужчын у разгары трэці круг спаборнцітваў.