Аршанскія гульцы ў міні-футбол нанеслі паразу супернікам з «Мінска» ў чарговым туры чэмпіянату Беларусі. «Чырвона-чорныя» разграмілі гасьцей 5:0.
Галы забівалі Рось, Рагавік, Пераміцін, Якубаў і Лазюк.
Руслана Лазюка ўключылі ў зборную туру.
У турнірнай табліцы перавага аршанцаў над найбліжэйшым паслядоўнікам — гомельскім ВРЗ — складае ўжо 8 пунктаў, у супернікаў адзін паядынак у запасе.