Прынамсі пра гэта гаворыць прагноз на бліжэйшыя 6 дзён. Сёння ў нас халодна да мінус 22, заўтра ў пятніцу надвор'е застанецца такім жа, можа крыху цяплей у другой палове дня. А з суботы нас чакае пацяпленне. У саму суботу тэмпература днём падымецца ўжо да -8, але пойдзе снег, які можа ісці цэлыя суткі.
Далей тэмпература будзе толькі падымацца і ў панядзелак яна стане плюсавой, а снег заменіцца дажджом. Нават у ноч з аўторка на сераду прагназуецца нулявая тэмпература. Адпаведна, можна асцярожна гаварыць, што самая непагадзь зімы сыходзіць.
Праўда ці прынясе радасць такое рэзкае пацяпленне, калі ўвесь снег пачне адначасова таяць.