Працягваецца чэмпіянат Беларусі па хакеі. Пасля паразы ў Берасьці ў пераходным матчы з «Брэстам» 2:4 аршанцам была абавязковая перамога ў другім матчы. І «чыгуначнікі» эфектна перамаглі гасцей 5:0. Але рэгламент у выпадку ўзаемных перамог прадвызначаў дадатковы час. Ён не прынёс нікому поспеху, а вось па булітах мацнейшымі былі берасцейцы.
«Брэст» выходзіць у плэй-оф, а «Лакаматыў» згуляе ў так званым «Кубку развіцця» — турніры, які на думку шэрагу заўзятараў аршанскага клуба, нічога не вырашае і нікому асабліва не патрэбны.