Мужчына пражываў на вуліцы 60 год БССР у Першым Мікрараёне. Каля 16-00 28 лютага ён сыйшоў з дому і ўжо 5 дзён пра яго нічога не вядома - паведамляе суполка пашуковага атраду "Анёл". Завуць мужчыну Шаўлінскі Уладзімір Міхайлавіч, ён 1952 года нараджэння. Ростам 170 сантыметраў, быў апрануты па-рабочаму, што бачна на адпаведным фота.
Калі вы нешта ведаеце пра месцазнаходжанне Уладзіміра Міхайлавіча, то пазваніце па тэлефону: 7733 (атрад "Анёл") або 102