Пры сёняшнім ціску на незалежныя медыі і канкрэтна на наш сайт, мы чакаем, што ў хуткім часе ў нас могуць з’явіцца ў тым ліку і фінансавыя праблемы з утрыманнем адзінага незалежнага сайта пра Оршу — orsha.eu. Мы не просім дапамагчы нам фінансава, упэўненыя, што грошы можам зарабіць самі, але просім пра вельмі простую і сімвалічную дапамогу — падпісацца на наш youtube канал. Справа ў тым, што youtube таксама дазваляе зарабляць невялікія грошы, калі падключыць манетызацыю кантэнту. Для гэтага павінна быць выканана дзве ўмовы:
1. Мусіць быць даволі вялікая колькасць прагледзеных нашымі чытачамі гадзін відэа
2. Колькасць падпісчыкаў канала павінна складаць не меньш за 1000 чалавек.
З першай умовай — у нас усё ў парадку. Канал вядзецца некалькі год і за гэты час на ім сабралося шмат цікавых відэа, якія маюць, нават, архіўную каштоўнасць. А другі паказчык пакуль мы не выконваем. Па стане на 7 сакавіка ў нас 362 падпісчыкі, а значыць трэба павялічыць колькасць ў тры разы. Гэтым раней мы не займаліся.
Такім чынам, мы просім вас падпісацца на наш канал youtube. Гэта можна зрабіць націснуўшы ўсяго адну клавішу — пагадзіце, не складана. І такім лёгкім дзеяннем вы зможаце ў перспектыве аказаць нам фінансавую дапамогу ды яшчэ і не са сваёй кішэні.
Дапамагчы — гэта вельмі проста.
Падпісацца на наш канал можна тут.