00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Што цікавага на нашым канале (відэа)

08.03.2021 07:58

1835 праглядаў, 0 каментароў

Самыя папулярныя відэа нашага ю-туб канала

У сёняшняй няпростай сітуацыі для незалежных СМІ ў Беларусі, мы просім дапамагчы нам запусціць яшчэ адну магчымасць зарабляць на ўтрыманне нашага сайту. Справа ў тым, што youtube мае магчымасць таксама манетызаваць папулярнасць. Але для таго каб падключыць манетызацыю, патрабуецца выкананне двух умоваў: вялікая колькасць праглядаемых карыстальнікамі відэа і колькасць падпісчыкаў на канал. З першай умовай мы спраўляемся — колькасць праглядаемых гадзін у нас на канале больш чым патрэбна, а з колькасцю падпісчыкаў пакуль слабавата. Таму мы просім вас падпісацца на наш канал. Такім лёгкім чынам (націснуўшы адну клавішу) вы дадзіце нам дадатковую магчымасць зарабляць на нашай працы.

Што ж цікавага можна пабачыць на нашым канале? Прапануем вам падборку 10-ці самых папулярных відэа з канала orsha.eu.

10 месца — відэа знятае пад час жнівеньскіх пасдявыбарчых падзеяў у цэнтры Оршы. Міліцыя вельмі жорстка затрымлівае маладых дзяўчын. Ці ўдзельнічалі дзяўчыны ў пратэстах ці не — нам не вядома. Дакладна вядома, што мужчына, які паспрабаваў заступіцца за іх жыве ў суседніх дамах і сапраўды проста праходзіў міма за што атрымаў дубінкай (што бачна на відэа) і быў затрыманы. Відэа было апублікавана 12 жніўня і за гэты кароткі час набрала больш за 5.000 праглядаў.

9 месца — Зміцер Вайцюшкевіч, напэўна, самы папулярны ў аршанцаў артыст. Бо адразу два відэа знятых намі патрапіла ў топ-10. На 9 месцы песня Зміцера Вайцюшкевіча «Жыве беларусь», якую ён выканаў пад час аднаго з прыездаў у наш горад. Відэа знята і апублікаванае ў 2015 годзе і сабрала больш за 6.000 праглядаў.

8 месца — яшчэ адно відэа знятае ў жніўні 2020 года. Акрамя жорсткіх збіццяў аршанца можа запомніцца жнівень 2020 яшчэ адной падзеяй — прыездам Лукашэнкі ў горад. А дакладней не столькі самім прыездам, колькі тым, што на наступны ж дзень пасля Лукашэнкі ў Оршы загарэўся малочны камбінат на якім ён і пабываў. Гэты пажар быў пабны ледзь не з усіх куткоў горада, а ў сеціве распаўсюдзіліся жарты, што Лукашэнка стаў царом Мідасам наадварот — той да чаго не датыкаўся пераўтвараў у золата, а гэты... З 29 жніўня гэтае відэа таксама набрала больш за 6.000 праглядаў.

7 месца — выступ Вікі Варонінай у Оршы. Ейная песня «Дождь по крыше», якую Вікторыя выканала ў клубе «Баба-Яга» сабрала з лістапада 2917 года амаль 9.000 праглядаў.

6 месца — яшчэ адна песня Зміцера Вайцюшкевіча. На гэты раз песня «СЦяг» выкананая на Крапівенскім полі на 500-годдзе Бітвы пад Оршай. З 2014 года ролік сабраў больш за 14.000 праглядаў.

5 месца — рух вайсковай тэхнікі праз аршанскі вакзал у жніўні 2017 года. Тады праходзілі нашумелыя вучэнні Захад-2017. Улічваючы які ажыятаж быў вакол гэтых вучэнняў, усе ролікі звязаныя з імі набіралі шмат праглядаў, а эксперты ацэньвалі якое ўзбраенне на іх выкарыстозўвалася. Не выключэнне і наш ролік — ён сабраў таксама больш за 14.000 праглядаў.

4 месца — бойка двух мужчынаў на вуліцы Салянікава двух мужчынаў знятая вулічнымі камерамі. Як высветлілася потым, мужыкі пабіліся з-за жанчыны. Мы публікавалі два відэа. Але адно з іх было заблакаванае адміністрацыяй ю-туб з-за залішеяй жорсткасці. А гэтае відэа са жніўня мінулага года сабрала больш за 17.000 праглядаў.

3 месца — неверагодны гол неверагоднага матча паміж ФК Орша і камандай Віцебск-2. У 2014 годзе Орша вярталася ў першую лігу чэмпіянату і вельмі паспяхова вяла сезон. матч з Вібеск-2 не быў рашаючым і магчыма таму аршанскія футбалісты былі не больш разняволеныя. Гэта прывяло да таго, што за матч яны забілі галы-прыгажуны. Абодва галы матча былі забітыя «праз сябе». Такі незвычайны выпадак: два галы і абодва забітыя так прыгожа — зрабілі наш клуб на кароткі час знакамітым. Відэа ўзяў нават адзін з амераканскіх сайтаў прысвечаных футболу. Амераканскі сайт напісаў прыблізна так: мы не ведаем якога ўзроўню чэмпіянат у другой лізе Беларусі і не ведаем што за каманда «Орша», але гэта неверагодныя галы. З 2014 года гэты ролік сабраў больш за 38.000 праглядаў.

2 месца — ролік пра бронепрабег у Оршы 2018 года. Тады такія мілітарысцкія расейскія мерапрыемствы прыцягвалі ўвагу, бо ў актыўнай фазе была вайна ва Ўкраіне. І ў такім бронепрабегу беларусы таксама бачылі ідэалагічную небяспеку. У прынцыпе, не памыляліся. Некаторыя ўдзельнікі аўтапрабегу ў Оршы былі са сцягамі псеўдарэспублікі ДНР. Праўда ў калоне якая знятая на Раніцы іх не заўважна. Крыху больш чым за два гады ролік сабраў больш за 48.000 праглядаў.

1 месца. Лідар нашага ўнутранага рэйтынгу — другі гол таго ж самага знакамітага матчу Орша-Віцебск-2. Гэты гол стаў яшчэ больш папулярны ў сеціве — яго прагледзілі амаль 52.000 разоў.

Запрашаем і вас падпісвацца на наш канал youtube. Такім чынам вы дапаможаце нам і зможаце адсочваць абнаўленні канала, а як бачыце, на канале ёсць што паглядзець! Падпісацца на наш канал можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што цікавага на нашым канале (відэа)

Самыя папулярныя відэа нашага ю-туб канала

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение