15:00

+1

5 м/с

995 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Орша парушае

18.07.2014 16:08

2741 прагляд, 7 каментароў

Пракуратура ўзялася за аўтамабілістаў - аматараў паркоўкі на газоне

Орша ўваходзіць у чацвёрку гарадоў, разам з Віцебскам, Полацкам і Наваполацкам, у якіх зарэгістравана пераважны большасць (70%) выяўленых парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў. Да адміністрацыйнай адказнасці ў вобласці прыцягнута больш за 3,5 тыс. грамадзян.

Віцебская абласная пракуратура запатрабавала ад ДАІ прыняць дадатковыя меры па прадухіленні парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі аўтамабіляў.

Аналагічныя абавязкі ўскладзены на арганізацыі ЖКГ у адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 2013/01/25 № 1 «Аб выніках працы ў 2012 годзе і задачах па павышэнню эфектыўнасці работы і мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2013 год».

Праграмай развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2013/02/08 № 97, прадугледжана правядзенне работ па ўладкаванні і пашырэнню аўтастаянак і парковак, пашырэнню праездаў дваровых тэрыторый, а таксама ажыццяўленню iншых работ у мэтах ліквідацыі праблемы адсутнасці дастатковай колькасці месцаў для паркоўкі аўтамабіляў.

Разам з тым, вынікі праверкі сведчаць аб непрыняцці мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі дастатковых мер для вырашэння гэтай праблемы.

Па выніках праверкі пракуратурай Віцебскай вобласці ў Віцебскі аблвыканкам унесена прадстаўленне, у якім запатрабавана ліквідаваць выяўленыя парушэнні і арганізаваць працу ў названай сферы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша парушае

Пракуратура ўзялася за аўтамабілістаў - аматараў паркоўкі на газоне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение