Алеся Яўменава сыйшла з дому ў невядомым кірунку яшчэ 6 лютага. Яна інвалідка 2 групы і без таго мела схільнасць да бадзяжніцтва. Але на гэты раз жанчына сыйшла надта на доўна. Толькі 5 сакавіка пашуковы атрад «Анёл» паведаміў, што Алесю Ўладзіміраўну знайшлі.
Дзе яна была амаль цэлы месяц не паведамляецца. Але знайшлі яе ажно на іншым краю краіны — у Лідзе.