На выходных мы звярнуліся да нашых чытачоў з просьбай падпісваць на youtube канал orshaeu. Калі колькасць падпісчыкаў у ім дасягне 1000 чалавек, то мы маем магчымасць атрымліваць дадатковыя сродкі на ўтрыманне сайта за кошт манетызацыі відэа-кантэнту.
Мы вельмі ўдзячныя тым хто адгукнуўся на нашую просьбу за выходныя (уключна з 8 сакавіка) на наш канал канал падпісала больш за 60 чалавек і падпіскі працягваюцца. Па стане на раніцу 10 сакавіка мы маем ужо 424 падпісчыкі. Але ў нас «напалеонаўскія» планы. І планка ў 1000 падпісчыкаў для нас усё яшчэ актуальная. Таму просім усіх падпісацца на наш канал. Гэта робіцца націсканнем усяго адной клавішы і не патрабуе больш аніякіх высілкаў. Затое такім чынам вы дапаможаце ў такія няпростыя часы выжыць самаму папулярнаму незалежнаму сайту пра Оршу.