"Камень, ножницы, бумага" - калька ўкраінскага трэвл-шоў "Орёл и решка". Тут таксама вядучыя з дапамогай дзіцячай гульні вырашаюць хто куды едзе. Толькі катаюцца яны не па Багамах і Нарвегіях, а толькі па Беларусі. Сказаць, што яна надта папулярна не магчыма, як і большасць праэктаў беларускага тэлебачання. Але ў Смалянах не так часта бываюць тэлевізіёншчыкі. Таму і гэта мясцовая падзея.
Асабліва цікава, што ў гэтай перадачы акрамя архітэктурных помнікаў, аўтары перадачы знялі і яшчэ адну знакамітасць - "Смалянскага блогера", якога мясцовыя называюць Ягадка. Стары моцна ажывіў перадачу сваёй харызмай і непасрэднасцю.
Прапануем вашай увазе перадачу цалкам.