Папярэдні прагноз надвор'я на тыдзень зноў не радуе - вясна затрымліваецца. Надвор'е не радуе па ўсіх франтах. То вецер, то снег, то дождж. Ападкі будуць ісці ўвесь тыдзень. Часцей за ўсё гэта будзе мокры снег з дажджом, але ў дні калі тэмпература будзе апускацца ніжэй нуля гэта будзе паўнавартасны (не мокры) снег. Не абыйдзецца і без традыцыйнай ужо завірухі. У аўторак разам са снегам з'явіцца даволі халодны снег з парывамі да 9 метраў за секунду. А тэмпература будзе прыблізна каля нуля, то ноль з невялікім пацяпленнем, то ноль з невялікім пахаладаннем. Да серады тэмпература з нуля будзе падвышацца. Напрыклад у сераду амплітуда будзе ад нуля да +2. У панядзелак да +4. А з чацьвярга наадварот. У чацьвер ад нуля да мінус 2. У суботу чакаецца да -3. А ў пятніцу тэмпература скокне ад -3 ноччу да +2 днём, а потым зноў пачне апускацца.
Варта дадаць, што ўжо на панядзелак абвешчаны высокі жоўты ўзровень небяспекі - галаледзіца.