Па ініцыятыве неабыякавых жыхароў Оршы на вуліцы Магілёўская адбылася талака па прыборцы лесу ад смецця. Нажаль, лясгас не змог прадставіць трактар, бо тэхніка зараз занятая на ўборачнай кампаніі, але мяхі са смеццем прыбяруць у будні дзень і вывезуць на палігон. Хаця людзей на акцыю прыйшло і не шмат, але прыборка прайшла ў добрым настроі. пасля мерапрыемства быў арганізаваны невялічкі пікнік.
Прапануем некалькі фотаздымкаў з акцыі па прыборцы лесу на вуліцы Магілёўскай.