Гаворка ідзе пра прылаўкі для гандлю каля крамаў. Такія сёння стаяць, напрыклад каля крамы "Усходняя" і ў Чаромушках, а таксама ў некаторых іншых раёнах горада. Паставілі іх, напэўна, яшчэ ў савецкія часы і з таго ж часу не мянялі. Пры гэтым прылаўкі карыстаюцца попытам: летам тут пенсіянеры прадаюць ураджай з агародаў, а зімой розныя закаткі.
Нарэшце іх вырашылі замяніць на больш прыстойныя.