«Кацюшы» не ўдалося прабіцца ў лік лепшых найлепшых каманд дывізіёну Б і, адпаведна, пазмагацца за права падняцца вышэй у класе. У трох матчах са СДзЮШАР «Мінск» аршанкі пацярпелі паразы і развіталіся з надзеямі. Варта адзначыць, што каманду нярэдка, у тым ліку у заключных паядынках, пераследавалі праблемы са складам.
«Узлёт» 20-га сакавіка правядзе гасцявы матч у Паставах супраць мясцовага «Атланту». У першай сустрэчы чвэрцьфінальнай серыі дывізіёну Б у Оршы нашы валейбалісты саступалі па ходу паядынку, аднак здолелі пераламіць хаду сустрэчы і перамагчы 3:2.