Аршанскі міні-футбольны «Вітэн» не спыняе паспяховае выступленне ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе. Напярэдадні чырвона-чорныя адолелі ў Светлагорску тамтэйшы ЦКК 6:3. Мячы забівалі Рагавік-2, Гусакоў, Батурын, Рось, Якубаў.
Цікава, што Рагавік паспеў адзначыцца і аўтаголам, а аршанцы саступалі ў ходзе сустрэчы 0:2. Тады светлагорцы сталі марыць, што стануць першым клубам у чэмпіянаце, якому ўдасца перамагчы «Вітэн». Але энергетыкі выправілі сітуацыю і дамагліся вікторыі. Перамога стала 17 для каманды у 17 паядынках.
Акрамя таго, гол Антона Гусакова — члена зборнай Беларусі — стаў найлепшым мячом 17 туру чэмпіянату, што таксама вялікі гонар. Аршанцы апярэджваюць найбліжэйшага паслядоўніка — гомельскі ВРЗ ужо на 8 пунктаў.