Аршанцы гасцявалі ў сталіцы ў сераду, калі абгулялі прамога канкурэнта "Ждановічы" дзякуючы голу Аляксея Казарына. Цяпер супернік будзе куды больш просты - СКВІЧ. Сталічны клуб займае перадапошні 11-ты радок, набраўшы ў 12 матчах толькі 5 пунктаў. Ніжэй толькі яшчэ адзін менскі клуб "Славянін" - 2.
Матч СКВІЧ - "Орша" адбудзецца на стадыёне РЦАП-БДУ і пачнецца а 17-й гадзіне. Гульня першага кола 4 траўня стала першай сустрэчай клубаў за многія гады і скончылася пераканаўчай перамогай "сіня-белых" 2:0.Аршанцы ўзначальваюць табліцу зоны "А" 2-й лігі з 30-ю пунктамі.