Аршанскі скурна-венералагічны дыспансэр пераехаў у будынак былога дзіцячага аддзялення процітуберкулёзнага дыспансэру па вуліцы Леніна, 38. Прычым дэрматолагі абслугоўваюць не толькі жыхароў Аршаншчыны, але таксама пацыентаў з Дубровенскага і Талачынскага раёнаў. Там пачаў працу дзённы стацыянар для хворых, якія маюць патрэбу ў штодзённым медычным абслугоўванні.
17 сакавіка запрацаваў кабінет скурна-венералагічнага дыспансэру, які не працаваў з-за праблем з каранавірусам. Як паведамляюць незалежныя лекары, улады працягваюць прымяншаць ў некалькі разоў узровень захворвання каранавірусам.