У турніры не бралі ўдзел топ-каманды, таму аршанцы аўтаматычна пераўтварыліся ў фаварытаў. У першым туры, які піша блог «Радыё Аршыца», сіня-белыя разграмілі гульцоў Магілёўскага ўніверсітэту харчавання 5:1. У другім туры нашы футбалісты не пакінулі шанцаў юнацкаму складу магілёўскага «Дняпра» 3:0. У заключным матчы турніру «Орша» святкавала перамогу над «Белшынай-2» з Бабруйску 4:0.
Падапечныя Мікалая Бранфілава працягваюць падрыхтоўку да чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе. Праўда, пакуль застаецца невядомай колькасць каманд, якія здолеюць стартаваць у чэмпіянаце — шэраг каманд маюць арганізацыйныя і фінансавыя праблемы. Федэрацыя намагаецца пераўтварыць абласныя чэмпіянаты ў 2-ю лігу, а з 2-й лігі для «камплекту» падняць некалькі каманд. Аднак асобныя кіраўзнікі футбольных клубаў пачалі заяўляць, што ў такім выпадку федэрацыя футболу груба парушыць свой жа рэгламент правядзення спаборніцтваў.