У 18-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" атрымаў 18-ю перамогу ў 18 матчах. На сваёй пляцоўцы чырвона-чорныя перамаглі 5:4 менскую "Сталіцу", хаця ў матчы саступалі 0:2. Мячы ў аршанцаў забівалі Рагавік, Рабыка і хэт-трык аформіў Рось, пра якога папаўзлі чуткі, што ён нібыта сыходзіць з калектыва. Адзін з галоў Арцём правёў з 10-метровага.
Перамога над "Сталіцай" умацавала "Вітэн" на першым радку табліцы.