Нейкае вясновае абвастрэнне кавярняў адбываецца вясной 2021 года ў Оршы. Амаль кожны тыдзень у нас адчыняецца па дзве новых кавярні. І на гэтым тыдні, хоць і з агаворкамі, але таксама можна скаўаць пра адкрыццё двух аб'ектаў хуткага харчавання.
Першы з іх - паўнавартасны сушы-бар на Савецкай. "Капібара", зразумел прапануе сушы як на месцы, так і з дастаўкай. Як і іншыя новыя кавярні ў гэты няпросты час, "Капібара" прапануе шмат акцыяў і зніжак - гэтымі бонусамі кліентам варта карыстацца, відавочна, што пасля пандэміі гармадскае харчаванне будзе прапаноўваць меньш "халявы".
Другая кавярня больш простая - на аўтавакзале адчыняецца свая "Шаурма". Сціплы шапік, але такія карыстаюцца зараз попытам ва ўсім горадзе.