Распачаўся красавік, а аршанцы яшчэ ходзяць у цёплых куртках. Дык ці дачакаемся мы вясны? На гэтым тыдні - не.
Не зважаючы на ранішняе панядзелкавае сонейка, сіноптыкі зноў не даюць нам асаблівага аптымізму. Нават у панядзелак тэмпература ў цяні не падымецца больш за 7 градусаў, а далей і яшчэ горш. У аўторак нас чакаюць дажджы, якія будуць ісці амаль цэлы дзень пры тэмпературы +8. У сераду тэмпература рэзка апусціца і ёсць верагоднасць, што зноў будзе каля нуля. І гэта пры ападках. Адпаведна аўторкавы дождж зменіцца моцным мокрым снегам. Тое ж сахаваецца і ў чацьвер. А пятнца верне нам асаблівасць гэтай зімы - завіруху. Праўда пачне паступова цяплець і днём у пятніцу можа пацяплець да +7, калі гэта можна назваць цяплом.
У суботу надвор'е таксама не будзе надта вясновым, хаця доўгатэрміновы прагноз трохі дае аптымізму. Калі прачнемся мы ў суботу пры нулявой тэмпературы, то да вечара яна можа падняцца да +9.