Будынак проста ў цэнтры горада лічыцца архітэктурным помнікам. Ён будаваўся ў пачатку 20-га стагоддзя менавіта як установа адукацыі і гэтую функцыю выконваў амаль увесь час свайго існавання. Але пасля таго як педагагічны каледж атрымаў корпус "на гары" патрэба ў старым корпусе пачала змяньшацца.
У выніку будынак аказаўся пустым. Некалькі год таму яго перадалі аддзелу культуры. Планавалася, што тут будзе музейнае сховішча з публічнымі экспазіцыямі. Але бюджэт культуры не пацягнуў такую гаспадарку. У выніку будынак быў выстаўлены на аўкцыён. Прадаць будынак атрымалася не адразу - яго выстаўлялі на аўкцыён аж 5 разоў. На пяты раз былы педколедж сыйшоў з малатка больш чым за мільён рублёў. Хто яго купіў пакуль не паведамляецца, вядома толькі што гэта прыватная фірма з Оршы.