Стварыць у Беларусі сваю авіякампанію была адной з ідэяў з якой украінскі «Мотар Січ» ішоў у нашу краіну. Авіякампанія сапраўды была створана — «Орша эйр», але так і не пачала паўнавартасна аказваць паслугі. Пры гэтым, як цяпер выявілася, у яе быў нават свой авіяпарк. Цяпер, як паведамляе БелТА, з-за ліквідацыі авіякампаніі авіяпарк распрадаюць.
На аўкцыён выстаўленыя ўсе чатыры верталёты кампаніі, якія ў свой час былі бясплатна перададзеныя ёй авіярамонтным заводам. Гучыць гэта ўсё, канешне, вельмі пафасна: распрадаюць авіяпарк, бясплатныя верталёты. А насамрэч, гэта старыя не лятаючыя верталёты (у кагосці няма рухавіка, у кагосці лопасцей прапелера), а ўзрост іх
Адпаведны і кошт машынаў: самы дарагі верталёт каштуе 79,6 тысяч рублёў. І аўкцыён будзе ісці на паніжэнне, але не ніжэй за 47.800 рублёў. Астатнія тры верталёты стартуюць ад кошту 58.800 рублёў, але аўкцыён спыніцца калі кошт апусціцца да 35.300.
Па вялікім рахунку прадаецца металалом, магчыма, з некаторымі карыснымі запчасткамі. Але за паловай металалому яшчэ і ў Маскву давядзецца паехаць. Орша эйр жа так і не паляцела...