Жанна Аляксандраўна пражывае ў Оршы, нарадзілася ў 1968 годзе. Тры дні таму - у ноч з 11 на 12 красавіка - яна сыйшла з дому і да гэтае пары пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.
Асаблівыя прфыкметы: рост не всокі - 160 сантыметраў, худая, вочы цёмна-карычневыя, валасы чорныя.
Была апранута ў вязаную шапачку малочнага колеру, фісташкавага колеру кофту, чорныя легінсы. З дому яна сыйшла ў блакітных сланцах.
Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне жанчыны, то пазваніце ў міліцыю, або на тэлефон 7733.