Трагедыя адбылася 16 красавіка на станцыі Смалявічы. Ранішняя электрычка з Мінска на Оршу збіла мужчыну, які неасцярожна пераходзіў пуці — паведамляе прэс-служба МУС. Як высетлілася пазней, пенсіянер быў жыхаром Лепельскага раёна 1943 года нараджэння. Канчатковых высноваў пра прычыны трагедыі пакуль не зроблена — ідзе следства. Сам мужчына загінуў.
Чыгунка — тэрыторыя падвышанай небяспекі. Толькі ў Оршы ад пачатку года пад цягнікамі пацярпелі ўжо трое чалавек: маладая дзяўчына, манцёр пуці, яшчэ адзін манцёр пуці загінўу каля станцыі Орша-Заходняя.