Заходняя тэхналогія аплаты за харчы без прадаўца дайшла да Оршы. У Еўраопце, які на Якубоўскага першымі ў горадзе запушчаныя касы самаабслугоўвання.
Працуе гэта вельмі проста — вы набіраеце тавару, падыходзіце да касаў і самі прыкладаеце штрых-коды ў адпаведнае месца. Атрымаўшы суму, аплочваеце ўсё картай. Пры гэтым прадавец не кранае вашыя пакупкі рукамі, што не малаважна ва ўмовах зацягнуўшыйся эпідэміі.
Тэхналогія вельмі зручная — на такіх касах сапраўды можна пазбегнуць камунікацыяў і самастойна разлічцца будзе хутчэй. А калі нешта пойдзе не так, то побач прысутнічае кансультант. Вось толькі такая тэхналогія патрабуе сумленнага разліку і ці прыжывецца яна, ці не скарыстаюцца ёй крамныя воры пакажа час.