2 траўня ў суботу аршанскі "Вітэн" правядзе сустрэчу з гомельскім ВРЗ. Калі "Вітэну" зўдасца перамагчы, аршанская каманда стане аўтарам галавазломнага, непаўторнага дасягнення. Яна на парозе абсалютнага рэкорду, каб выйграць усе матчы рэгулярнага першынства. 21 матч з 21 ужо быў пераможным, напярэдадні "энергетыкі" разбілі "Дынама-БНТУ" 6:2.
Гульня ў Гомелі пачнецца а 12-й гадзіне. На дадзены момант ВРЗ ідзе на 2-м месцы. "Вітэн" датэрмінова выйграў рэгулярнае першынство з выдатнай розніцай забітых і прапушчаных мячоў 128-33. Перамога над ВРЗ на выездзе дазволіць "Вітэну" падыйсці да плэй-оф з паказчыкам у 100% набраных пунктаў. Пачатак а 12-й гадзіне.