Трэцюю дэкаду ліпеня называюць верхавінай лета. Менавіта ў гэты час адзначаюцца самыя высокія тэмпературы, лета ўваходзіць у поўную сілу.
Прагнозы паказваюць, што ў гэтым годзе так і будзе. Ўвесь наступны тыдзень нас чакае сонечнае, цёплае, але не занадта гарачае надвор'е. Толькі ў асобныя дні дзе-нідзе месцамі ў пасляабедзенны час пройдуць кароткачасовыя дажджы, а на большай частцы тэрыторыі іх не будзе зусім. Тэмпература паветра ноччу +14 ... +19, днём +22 ... +29 градусаў. Тэмпература вады ў Дняпры ў Оршы +21 градус. Жадаем прыемнага адпачынку.