У першых пяці матчах чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі аршанцы перамаглі толькі ў першым туры — тады ў гасцях яны расправіліся са «Слонімам-2017» 2:0. Аднак затым яны тройчы саступілі і аднойчы згулялі ўнічыю. Напярэдадні, у пятым туры ў Гомелі сіня-белыя саступілі тамтэйшаму «Лакаматыву» 1:2, адзіны гол у каманды з пенальці забіў адзіны карэнны аршанец у асноўным складзе каманды — Глеб Жалезнікаў.
Пасля ўжо трэцяй паразы аршанцы апусціліся на перадапошняе, 11-е месца ў турнірнай табліцы. Пакуль камандзе Мікалая Бранфілава не ўдаецца найперш атака, толькі апошняя каманда першынства — «Баранавічы» — забіла 3 мячы, меней за аршанцаў, у якіх усяго 4 мячы, з іх 2 з пенальці.