Аршанская каманда «Лакаматыў» — найстарэйшая з існуючых у Оршы. Першая згадка пра яе сустракаецца яшчэ ў 1924 годзе. За сваю гісторыю яна заваявала нямала трафеяў, пераважна ведамасных і гарадскіх. Але пасля ІІ усясветнай вайны менавіта чыгуначнікі прадстаўлялі Оршу ў чэмпіянатах БССР. Раней за «Лакаматыў» там дэбютавала толькі зборная горада.
13 і 14 траўня на Гарадскім стадыёне аршанскі «Лакаматыў» у двух матчах прымаў «Чырвоную зорку» з горада Барысаў. Першы гол чыгуначнікаў у тым чэмпіянаце правёў капітан каманды Абрам Меркін, піша тэлеграм-канал «Радыё Аршыца».
На жаль, у далейшым каманду моцна падвяла дысцыпліна, якая была яўна не на ўзроўні. Пра выступленне «Лакаматыву» ў чэмпіянаце БССР 1951 году, а таксама прычыны таго, што ў далейшым «Лакаматыў» гуляў толькі на рэгіянальным узроўні, апублікаваны ў тэксце на сайце праекту.