18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

«Пытанне да трэнера...»

17.05.2021 18:14

4191 прагляд, 0 каментароў

Заўзятары ФК «Орша» крайне не задаволеныя паразамі і крытыкуюць трэнераў.

У 6-м туры чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе футбалісты «Оршы» прайгралі матч у Пінску мясцовай «Хвалі» 0:1. Каманда супернікаў засталася ў меншасці пасля выдалення аднаго з гульцоў ужо на 30-й хвіліне, аднак гэта не перашкодзіла «Хвалі» забіць гол і ўтрымаць патрэбны лік.

Пройгрыш у Пінску стаў ужо чацвёртым запар для сіня-белых, і гэта пасля перамогі і нічыёй на старце чэмпіянату. «Орша» апусцілася на 11-е месца сярод 12 каманд, ніжэй толькі «Баранавічы», якія сёлета падняліся з Другой лігі і прайгралі ўсе 6 матчаў.

Фотакадр прапушчанага ў Пінску мяча, здымак прэс-службы «Хвалі»

Заўзятары не хаваюць свайго стаўлення да сумных вынікаў каманды. У тэлеграм-канале «Радыё Аршыца», які спецыялізуецца на гісторыі аршанскага футболу, апублікавалі думку аднаго з прыхільнікаў сіня-белых, які заявіў, што «аршанскі футбол забіты», выказаўшы незадавальненне тым, што аршанцаў у камандзе практычна няма, а вынікі пры гэтым не палепшыліся.

«Людзей на трыбунах мала, а больш і не прадбачыцца — аршанскі футбол забіты канчаткова, зрабіць кантрольны ў галаву застаецца. Спачатку з каманды паступова прыбіралі аршанцаў, пастаянна кажучы аб праблемах са сваёй школай, нічога для яе не робячы. Пачалі завозіць віцебскіх рэзервістаў, зараз у Оршу ўжо заязджаюць з акупаванага Луганску, плюс нікому не вядомыя расійскія гульцы 3-4 ліг і свае гастралёры, якія змянілі пад дзясятак клубаў. Раней хаця б было Хадневіч, які і ў пустым матчы ўмеў зарашаць і здабыць нічыйку, нават перамогу. Цяпер ужо няма ўдаркі, толькі подыгрыш застаўся. У гэтай камандзе няма чаго глядзець, на жаль...»

Канал просіць прагаласаваць, ці згодныя чытачы з такой думкай.

Турнірная табліца

Папулярны паблік Укантакце ФК «Орша» таксама мае пару каментароў ад заўзятараў:

«Пытанне да трэнера — у камандзе наогул ёсць людзі, якія з 15-17 метраў у рамку трапляюць?! Ці ў нас тактыка — забягаем ўсёй камандай ў брамніцкую і спрабуем запхнуць мяч разам з брамнікам за лінію!?»

«Мы ў большасці прапусцілі? Неверагодна! Што наогул адбываецца? Трэнер, ау?»

Мікалай Бранфілаў узначаліў «Оршу» ў канцы 2020 году, правёўшы з камандай апошнія туры мінулага чэмпіянату. Ніякай інфармацыі пра яго магчымую адстаўку на дадзены момант не паступала, ён застаецца выконваць свае абавязкі. Наступны матч аршанцы правядуць на Гарадскім стадыёне 22 траўня з «Лідай». Пачатак сустрэчы а 14-й гадзіне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Пытанне да трэнера...»

Заўзятары ФК «Орша» крайне не задаволеныя паразамі і крытыкуюць трэнераў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение