У першым матчы серыі 1/4 фіналу аршанскі "Вітэн" прав1ў нялёгкі хатні матч з "Мінскам". Лік быў адкрыты толькі за паўтары хвіліны да канца першай паловы, калі дакладным стрэлам пасьля розыгрышу кутняга вызначыўся Козел - 1:0 на карысць энергетыкаў! Такі лік захоўваўся ажно да моманту, пакуль не засталося 5,5 хвілін да канца ўсяго паядынку - тады гол забіў мянчук Мацюкевіч. Прычым і тут згуляў ролю ўвод мяча ў гульню, толькі ўжо з аўту.
За тры хвіліны да канца Рось забівае за аршанцаў, аднак за 50 секунд да сірэны Семянюк робіць лік роўным. Няўжо будзе дадатковы час? А не, за 25 секунд да канца аршанцам зноў прыносіць поспех кутні - Рось падае, і гулец гасцей Остэртах зразае мяч ва ўласную браму - перамога 3:2!
<iframe width="1020" height="604" src="https://www.youtube.com/embed/-cKX74EzZL4" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>
Другая гульня серыі да дзвюх перамог адбудзецца 21 траўня а 17:00 у спартовым комплексе МАПІД у Менску. Перамога ў ім забясьпечыць чырвона-чорным удзел у паўфінале.