Адкрыццё новай крамы сеткі «Светлафор» чакалася даўно, але ўсё адкладалася. Ды і прайшло ў выніку даволі сціпла. Злыя языкі пагаворваюць, што праблемы з адкрыццём былі звязаныя з недахопам парковачных месцаў каля прахадной Ільнокамбінату. Тым не меньш, на гэтых выходных крама пачала прымаць кліентаў, хаця інфармацыі пра гэта няма нават на афіцыйным сайце кампаніі.
Размесцілася новая гандлёвая кропка ў будынку былой школы мастацтваў № 2, якая адсюль пераехала ў ранейшы дом піянераў Ільнокамбінату. Памяшканне пуставала амаль 10 гадоў, а «Светлафор» зрабіў тут не кепскі рамонт.