Працягваецца чэмпіянат беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» у другім матчы паўфінальнай серыі таксама перамог «Мінск» — 8:3, прычым у сярэдзіне другога тайму за спрэчкі з арбітрамі атрымалі чырвоныя карткі гулец і трэнер «Мінска».
«Вітэн» прабіўся ў паўфінал, дзе ўжо правёў першы матч. Было асноўнае пытаньне — ці будзе першая параза аршанцаў у бягучым сезоне? Да плэй-оф усе каманды падыходзяць на піку формЫ, а гомельская БЧ — надта сур’ёзны супернік. Матч у спартовым комплексе «Алімп» у Оршы стаў сапраўды драматычным. Але аршанцы, можна сказаць, заваявалі заслужаную і пераканаўчую перамогу, хоць выніковы лік быццам гаворыць пра перамогу на «тоненькага».
Адкрылі лік «энергетыкі» ў канцы 4-й хвіліны дзякуючы аўтагалу гасцей, праз хвіліну Чарніенка зрабіў лік 2:0. У пачатку другога тайму Кніга адгуляў адзін мяч, але затым Козел і Рабыка давялі лік да 4:1 на карысць гаспадароў. І ўсё ж БЧ не здалася, імкнучыся ўратаваць матч. Выпусьціўшы брамніка-ганялу за паўтары хвіліны да сірэны госці ўсутыч наблізіліся да аршанцаў, двойчы прабіўшы Чурыліна. Але вынік — 4:3 на карысць «Вітэна».