Серыя 1/2 фіналу праходзіць да трох перамог. У другім, як і ў першым матчы аршанцы перамаглі. У Гомелі, як і ў Оршы, барацьба ішла да апошняй секунды. На 3-й хвіліне Пераміцін адкрыў лік, а ўжо на 7-й «Вітэн» вёў 2:0. Далей лік зраўняўся, аднак за 3,5 хвіліны да канца сустрэчы Яромін правёў пераможны мяч у браму БЧ. Зноў «чыгуначнікі» навязалі барацьбу «энергетыкам», але зноў апошнія перамаглі. 26 перамог з 26 матчаў!
Лік у серыі ўжо 2-0, і гэта азначае, што перамога аршанцаў 6 чэрвеня ў Оршы выводзіць іх у фінал.