Адразу дзве крамы за адзін тыдзень адчыніла сетка "Хіт" у Оршы. Адна з крамаў адчынілася 16 чэрвеня на Раніцы на месцы былой крамы "Беласнежка". Варта сказаць, што "Беласнежка" была маленькай харчовай крамай у якой доўгі час дазвалялі прадаваць алкаголь пасля 23-00. Тым не меньш, яна не вытрымала канкурэнцыі з новымі сеткавымі крамамі і цяпер тут сетка "Хіт".
Ужо 18 чэрвеня (праз два дні) яшчэ адзін "Хіт" адчыніўся на прашпекце ў 20-ым доме, які знаходзіцца на скрыжаванні з вуліцай 1 жніўня.
Да гэтага "Хіт" быў прадстаўлены толькі ў Задняпроўскіх мікрараёнах.