Насамрэч падвышэнне фармальдэгіда ў паветры летам не рэдкасць. Пры вялікай тэмпературы гэтае рэчыва выкідваецца нават ад пакрышак аўтамабіляў. Пры тым, што ў выкідах фармальдэгіду няма нічога звышнатуральнага, гэта небяспечнае рэчываа, якое правакуе ў тым ліку рак. Таму лепш ведаць дзе і ў якіх месцах горада ўзнікаюць такія выкіды.
Паводле паведамленняў Белгідраметцэнтра, выкіды назіраліся амаль на працягу ўсяго тыдня. Так, 15 і 16 чэрвеня перавышэнне канцэнтрацыі фармальдэгіду было заўважана на вуліцы Леніна. 17 чэрвеня на вуліцах Маладзёжная, Пакгаўзная і Леніна. 22 чэрвеня на Пакгаўзнай і Леніна. 23-га на Пакгаўзнай і Маладзёжнай.
У гэтыя ж спякотныя дні падвышэнні фармальдэгідаў у паветры назіраліся і ў многіх іншых буйных гарадах краіны.