Забарона на наведванне лясоў у Аршанскім, Сененскім, Дубровенскім і ва ўсіх суседніх раёнах Магілёўскай вобласці ыла ўведзена на мінулым тыдні ў дні анамальнай спёкі. Але надвор'е крыху змянілася - спёка зменьшылася, а ў рэгіёне пачаліся дажджы. Гэта зменьшыла небяспеку лясных пажараў.
29 чэрвеня забарону на наведванне лясоў знялі і ў Аршанскім і ва ўсіх суседніх раёнах. Але не факт, што яна ў бліжэйшыя дні не вернецца.