Орша зноў атрымала моцную спёку. Канешне не 30+ як было на мінулым тыдні, але ўсё адно даволі спякотна. На сёння сіноптыкі абяцаюць да +27, а заўтра толькі на адзін градус халадней. А што будзе на выходных? Ці не адменяць зноў з-за надвор'я святкаванні?
Насамрэч гэта даволі магчыма. Толькі не па прычыне спёкі, а па прычыне дажджоў. Ужо ў ноч з пятніцы на суботу мы мусім - прынамсі так мяркуюць сіноптыкі - атрымаць навальцу, якая раніцай пяройдзе ў дождж і працягнецца да вечара. Затое тэмпература складзе камфортныя +24.
У нядзелю пасвяткаваць можна будзе раніцай пры тэмпературы +21. А днём зноў распачнецца навальніца. Дождж па прагнозах не скончыцца да серады.